Эміліян Несцеравіч Букаў
Эміліян Несцеравіч Бу́каў (рум.: Emilian Radu Bucov; 26 ліпеня (8 жніўня) 1909, Новая Кілія, Ізмаільскі павет, Бесарабская губерня, Расійская імперыя цяпер Адэская вобласць — 17 кастрычніка 1984, Кішынёў, МССР, СССР) — малдаўскі савецкі празаік і паэт. Народны пісьменнік Малдаўскай ССР (1966). Член УКП(б) з 1950 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1979). БіяграфіяЭміліян Букаў нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 года на поўдні Бесарабіі ў гарадку Новая Кілія, размешчаным у вусці Дуная (цяпер Адэская вобласць Украіны). У 1931—1936 гадах вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта. Быў членам Саюза камуністычнай моладзі Румыніі, удзельнічаў у падпольнай рэвалюцыйнай працы. Працаваў у румынскіх часопісах. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР у 1940 годзе, Эміліян Букаў жыў у Малдаўскай ССР. Дэпутат ВС СССР 2—3-га скліканняў (1946—1954).[2] Э. Букаў памёр 17 кастрычніка 1984 года ў Кішынёве. ТворчасцьПершы паэтычны зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х гг. (зборнік «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам. Пераклаў на малдаўскую мову асобныя вершы Я. Купалы. Букаў быў рэдактарам і аўтарам перакладаў на малдаўскую мову твораў Т. Шаўчэнкі — «Выбранае» (Кішынёў, 1961, 1964). Яму належаць артыкулы пра ўкраінскага паэта. ПеракладыНа беларускую мову творы Букава пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, Х. Жычка, М. Калачынскі, Я. Семяжон і інш. (у кнізе «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960). ЗноскіЛітаратура
Беларускія пераклады
Спасылкі
Эміліян Несцеравіч Букаў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia