Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч
Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч (26 кастрычніка 1931, Мінск — 14 лютага 2020) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1992). БіяграфіяНарадзіўся 26 кастрычніка 1931 года ў Мінску ў сям’і служачых. У Другую сусветную вайну з маці быў у эвакуацыі, у тым ліку ў Сталінградзе, дзе жанчына працавала ваенным медыкам. Бацька Энгельса Канстанцінавіча загінуў, змагаючыся ў мінскім падполлі. Вучыўся ў сярэдняй школе № 42 г. Мінска. Скончыў у 1953 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1958 годзе — аспірантуру. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Георгій Валянцінавіч Пляханаў пра французкі матэрыялізм XVIII ст.»[1]. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Філасофія эпохі Асветніцтва ў Беларусі»[2][1]. У 1958—1990 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела; у 1990—2002 гадах у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі: загадчык аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік. З 2002 года прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, з 2009 — прафесар кафедры этналогіі і фальклору[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі і культуры Беларусі; іх генезіс, патэнцыял, тэндэнцыі развіцця ад хрысціянізацыі і першых княстваў беларусаў да XX стагоддзя; гісторыя эстэтычнай думкі эпохі Асветніцтва; персаналіі і заканамернасці Асветніцтва на беларускіх землях; сацыялогія культуры; праблемы культуралогіі; этнічная самасвядомасць; міжнацыянальныя адносіны; беларускі фальклор[1]. Спецыяліст па гісторыі беларускай філасофскай, эстэтычнай і навуковай думкі XVII—XVIII ст., даследчык нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які ўвёў айчынную культуру ва ўсходнееўрапейскі і еўразійскі навуковы абарот[1]. Адзін з заснавальнікаў беларускай культуралогіі, гісторыі і сацыялогіі навукі, дзякуючы якім беларуская гуманітарыстыка пазбавілася правінцыяналізму, што стварыла перадумовы для больш дакладнага самавызначэння і ідэнтыфікацыі беларусаў[1]. УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984) і інш. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia