Эндру Уайбрэхт
Эндру Уайбрэхт (англ.: Andrew Weibrecht, нар. 10 лютага 1986, Лэйк-Плэсід, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі гарналыжнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў супергіганце. Спартыўная кар'ераУдзельнічае ў афіцыйных спаборніцтвах з 2002 года. Дэбютаваў у Кубку свету 30 лістапада 2006 года ў Бівер-Крык. Рэгулярна выступае ў Кубку свету з 2008 года. За сваю кар'еру Уайнбрехт толькі адзін раз трапіў у першую дзесятку на этапе Кубка свету (у Бівер-Крык у 2007). На чэмпіянаце свету 2009 у Валь-д-Ізеры прыняў удзел у трох дысцыплінах, лепшы вынік — 39-е месца ў супергіганце. На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы Эндру Уайбрэхт стаў бронзавым прызёрам у супергіганце. У алімпійскіх спаборніцтвах па хуткасным спуску заняў 21-е месца.[1] Асабістае жыццёСкончыў школу зімовых відаў спорту ў Парк-Сіці ў 2003 годзе, вучыцца ў Дартмуцкім каледжы. У 2010 годзе прыняў удзел у шоў «У Філадэльфіі заўсёды сонечна» у якасці запрошанай зоркі . Уайбрэхт вядомы пад мянушкамі «Warhorse» і «Warberg».[2] ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia