Этнаграфічная Літва

Этнаграфічная Літва (літ.: Etnografinė Lietuva) — канцэпцыя, паводле якой этнічная літоўская тэрыторыя займала значную частку тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага пункту гледжання літоўцы — усе сучасныя жыхары гэтых абласцей, незалежна ад таго, размаўляюць яны на літоўскай мове і лічаць сябе літоўцамі ці не[1][2].

На думку прыхільнікаў канцэпцыі, асобы іншых нацыянальнасцей, што цяпер пражываюць у межах этнаграфічнай Літвы, у прыватнасці беларусы і палякі, былі славянізаваны, а таму іх патрэбна рэлітуанізаваць. Сваю пазіцыю яны абгрунтоўваюць тым, што этнічная прыналежнасць вызначаецца не мовай, а паходжаннем[2].

Упершыню падобныя погляды былі згаданы ў 1905 годзе, у год Вялікага Віленскага сойму, калі старшыня Кабінета міністраў Расійскай імперыі Сяргей Вітэ атрымаў памятку, дзе казалася: «літоўцы, ведаючы, што населеная імі з гістарычных часоў тэрыторыя складаецца з літоўскіх губерняў Паўночна-Заходняга краю: Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў, часткі Курляндыі і Сувалкаўскай губерні (уключаных у Царства Польскае), лічаць іх у этнаграфічным дачыненні літоўскімі, а іх жыхароў, якія жывуць там разам з літоўцамі, або прышэльцамі — як палякаў, яўрэяў і рускіх, — або славянізаванымі літоўцамі, як беларусаў». Сярод вядомых прадстаўнікоў канцэпцыі быў Мікалас Біржышка[2].

Паводле меркавання польскага гісторыка Пятра Ласоўскага, ідэя этнаграфічнай Літвы супярэчыла правам на самавызначэнне народаў, які пражываюць на гэтых тэрыторыях, асабліва палякаў і беларусаў[2].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Thomas Lane, Lithuania: Stepping Westward, Routledge, 2001, ISBN 0-415-26731-5, Google Print, p. 30
  2. а б в г Łossowski, Piotr (1995). Konflikt polsko-litewski 1918-1920(польск.). Warszawa: Książka i Wiedza. pp. 13–19. ISBN 83-05-12769-9.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya