Эфіопскі каляндар
Эфіопскі каляндар — (амх.: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Эфіопіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Евангелісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага егіпецкага календара, але мае агульныя рысы і з юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады. Пачатак года ў эфіопскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Эфіопскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяці альбо шэсці эпагаменальных дзён у канцы года, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасць эпагаменальных дзён вызначаецца ў залежнасці ад віду года: просты ці высакосны. Лік гадоў у эфіопскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 года н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Эфіопскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца. Месяцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia