Галацэнскі каляндар
Галацэнскі каляндар — распаўсюджаная назва Галацэнскай эры або Чалавечай эры — сістэма нумарацыі гадоў, падобная да астранамічнага запісу гадоў, але з дадаваннем да яе 10 000. Першы год Галацэнскай эры прыходзіцца на пачатак Чалавечай эры (пачатак чалавечай цывілізацыі) і разглядаецца як прыбліжанае значэнне пачатку эпохі галацэну (і сканчэння ледавіковага перыяду) для прасцейшага геалагічнага, археалагічнага, дэндралагічнага і гістарычнага годазлічэння. Бягучы год паводле Грэгарыянскага календара можа быць ператвораны ў год паводле Галацэнскага календара шляхам простага дадавання лічбы «1» у пачатак нумару года (напрыклад, 2025 год робіцца 12025 годам Галацэнскай эры)). Паняцце Чалавечай эры або Галацэнскага календара быў упершыню прапанаваны Чезарэ Эміліяні ў 1993 годзе (11993 годзе паводле Галацэнскага календара).[1][2][3] МатывацыяПрапанова каляндарнай рэформы Чезарэ Эміліяні была спробай вырашыць шэраг праблем сучаснага годазлічэння эры Anno Domini — ад нараджэння Ісуса Хрыста, нумарацыя гадоў якой з'яўляецца агульнапрынятым сусветным календаром. Сярод праблем, якія меркавалася вырашыць, былі наступныя:
Галацэнская эра закладае пачатак сваёй эпохі або першага года на 10 000 да н.э. паводле годазлічэння нашай эры. Гэта з'яўляецца прыблізным набліжэннем да пачатку цяперашняй геалагічнай эпохі, галацэну (што літаральна азначае цалкам нядаўні). Падставай для гэтага з'яўляецца тое, што чалавечая цывілізацыя (напрыклад, першыя пасяленні, сельская гаспадарка і г. д.), як мяркуецца, узнікла менавіта ў гэты час. Усе ключавыя даты ў перыядзе чалавечай гісторыі могуць быць атрыманыя шляхам простага натуральнага павелічэння даты ў шкале часу, у выніку чаго атрымліваецца, што гады з меншымі нумарамі заўджы ідуць перад гадамі з большымі нумарамі. КанвертацыяКанвертацыя нумара года з Юліянскага або Грэгарыянскага календара ў год паводле Галацэнскага календара можа быць здзейсненая шлахам простага дадавання 10 000 да нумара года. Даты да нашай эры канвертуюцца шляхам адымання нумара года да н.э. ад 10 001. Існуе просты спосаб праверкі правільнасці падліку: сума апошніх разрадаў нумароў гадоў да н.э. і паводле Галацэнскага календара мусіць складаць 1 або 11. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia