Эўтэрпа

Эўтэрпа на рымскай мазаіцы ў Віхтэне

Эўтэрпа (грэч. Εὐτέρπη «вяселяючая») — у грэчаскай міфалогіі адна з дзевяці муз, дачок Зеўса і тытаніды Мнемасіны, муза лірычнай паэзіі і музыкі. Адлюстроўвалася з аўлосам або сірынгай ў руках.

Эўтэрпа была маці Рэса ад рачнога бога Стрымона. Згодна з этымалогіяй Дыядора, атрымала імя ад асалоды (тэрпейн) слухачоў, якія атрымліваюць выгоды адукацыі. Яе імя сярод Муз называе і Цэц.

Муза (маці Рэса) выступае як дзеючая асоба трагедыі Псеўда-Еўрыпіда «Рэс». У гонар Эўтэрпы названы астэроід (27) Эўтэрпа, адкрыты ў 1853 годзе.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya