Адысей
![]() Адысей (стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς, лац.: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] цар Ітакі, сын Лаэрта і Антыклеі, муж Пенелопы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасціпны аратар. Адзін з ключавых персанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысея», якая апавядае пра доўгія гады блуканняў і вяртанне Адысея на радзіму. Адысей адрозніваўся не толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зеўса і Гермеса. Імя «Адысей», імаверна, узыходзіць да грэчаскага — «oδύσσομαι» ('быць прагневанным', 'сердаваць') і, т.ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць». Прыгоды Адысея і яго вяртанне да вернай жонкі Пенелопы знайшлі адлюстраванне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамера, Сафокла, Еўрыпіда і інш.) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампеях і інш.). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia