Юзаф Паўлікоўскі
Юзаф Паўлікоўскі (Józef Pawlikowski; 28 сакавіка 1767, в. Розпжа, Мазовія, Польшча — 1828) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч. БіяграфіяВывучаў права ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў), дзе належаў да Саюза філантропаў. Працаваў адвакатам. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з галоўных арганізатараў паўстання 1794. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Бельгію, потым у Францыю, дзе 22.8.1795 падпісаў акт пра стварэнне радыкальнай эмігранцкай арганізацыі Польская дэпутацыя. У 1799—1800 сакратар і дарадчык Т. Касцюшкі. Пазней жыў у Варшаве, з 1821 член тайнага Нацыянальнага патрыятычнага таварыства. У 1826 арыштаваны, памёр у зняволенні. ТворчасцьУ першай публіцыстычнай працы «Пра польскіх прыгонных», выдадзенай ананімна ў 1788, выказваў фізіякратычныя погляды радыкалаў, якія патрабавалі адмены прыгону, асабістай незалежнасці і правоў для сялян. У трактаце «Палітычныя думкі для Польшчы» (1789) сфармуляваў філасофскую праграму народнай манархіі. Пад кіраўнідгвам Т. Касцюшкі напісаў працу «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці?» (1800), у якой патрабаваў спалучэння нацыянальна-вызвольнай барацьбы з барацьбой за грамадскі прагрэс. Аўтар «Успамінаў пра падрыхтоўку касцюшкоўскага паўстання».
|
Portal di Ensiklopedia Dunia