Юз Аляшкоўскі
Юз Аляшкоўскі (сапраўднае імя Іосіф Яфімавіч Аляшкоўскі; 21 верасня 1929, Краснаярск, Сібірскі край — 21 сакавіка 2022, Тампа, Фларыда) — празаік, паэт і сцэнарыст, аўтар-выканаўца песень. З 1979 году жыў у ЗША. БіяграфіяНарадзіўся ў 1929 годзе ў расійскім Краснаярску. Ягоны бацька Хаім нарадзіўся ў беларускім Мазыры. Адзін з самых вядомых твораў Аляшкоўскага — песня 1959 года «Таварыш Сталін, вы вялікі вучоны», напісаная ад асобы палітвязня. Эміграваў з сям’ёй у ЗША ў 1979 годзе, пасля публікацыі ў самвыдатаўскім альманаху «Метраполь» тэкстаў ягоных «лагерных» песень. Лаўрэат Нямецкай Пушкінскай прэміі, прысуджанай у 2001 годзе па сукупнасці — «за творчасць, якая ствараецца пісьменнікам з 50-х гадоў, што зрабіла яго адной з вядучых асоб рускай літаратуры XX стагоддзя». У 2011 годзе «Маленькі турэмны раман» Юза Аляшкоўскага заняў першае месца ў намінацыі «буйная проза» «Рускай прэміі» — галоўнага міжнароднага літаратурнага конкурсу для рускамоўных пісьменнікаў з усяго свету. Памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў у 2022 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia