Юлій Маркавіч Іргер
Юлій Маркавіч Іргер (4 чэрвеня 1897, Мінск — 26 мая 1941) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1928), прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навук БССР (1939). Брат нейрахірурга Іосіфа Іргера . БіяграфіяНарадзіўся 4 чэрвеня 1897 года ў Мінску. Пасля абвяшчэння БНР Ю. Іргер удзельнічаў у справе пераводу студэнтаў, ураджэнцаў Беларусі, з расійскіх універсітэтаў ва Украіну і ў Вобласць Войска Данскога[1]. У 1922 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1934 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце, з 1932 года адначасова кіраўнік Беларускага НДІ пералівання крыві. Навуковыя працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пералівання крыві. Памёр 26 мая 1941 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia