Вобласць Войска Данскога
Вобласць Войска Данскога — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловыму парадку. З 1786 года афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 1870—1920 — Вобласцю Войска Данскога. Цэнтр — Чаркаск, з 1806 — Новачаркаск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасля спынення паходу Усевялікае Войска Данское абвясціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўлення легітымнай расійскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалор з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сімвалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і рускіх. Затым увайшлі ў Поўдзень Расіі. У 1920 годзе скасавана, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўказскі край. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia