Юліяна Кёлер
Юліяна Кёлер (ням.: Juliane Köhler; нар. 6 жніўня 1965, Гётынген) — нямецкая актрыса. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і акцёра лялечнага тэатра. Скончыла вальдорфскую школу, два гады вучылася ў акцёрскай студыі Gmelin у Мюнхене. У 1985—1988 гадах навучалася акцёрскаму майстэрству ў Уты Хаген у Нью-Ёрку. Брала ўрокі балета ў Даніэлы Глюк у Мюнхене. У 1988 годзе атрымала прапанову ад Ніжнясаксонскага дзяржаўнага тэатра ў Гановеры і з гэтага часу з’яўлялася на тэатральных падмостках у Германіі. У 1993 годзе Кёлер перайшла на службу ў Баварскі дзяржаўны драматычны тэатр у Мюнхене і афіцыйна ўваходзіць у ягоную трупу з 1997 года. З-за затрымак у здымках фільма «Эмэ і Ягуар» Кёлер не паспела на спробы ў спектакль «Кетхен з Гейльброна, або Выпрабаванне агнём» у мюнхенскі Рэзідэнцтэатр. Пазней атрымала запрашэнне ад Мюнхенскага камернага тэатра. З восені 2001 года Юліяна Кёлер зноў знаходзіцца ў трупе Баварскага дзяржаўнага драматычнага тэатра. Кінакар’ера Юліяны Кёлер пачалася ў 1990-х гадах. У 1999 годзе, якая стала для яе прарыўным, яна знялася ў двух кінастужках: «Эмэ і Ягуар» і «Кнопка і Антон» паводле аднайменнага твора Эрыха Кестнера. У 2001 годзе Кёлер адыграла галоўную ролю ў «Нідзе ў Афрыцы». У 2004 годзе Олівер Хіршбігель даў Кёлер ролю Евы Браўн у фільме «Падзенне». У кароткаметражным фільме «Габер» (2008) Юліяна Кёлер сыграла ролю жонкі хіміка Фрыца Габера Клары Імервар. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia