Юлія Бек

Юлія Бек
Імя пры нараджэнні шведск.: Julia Augusta Lovisa Beck
Род дзейнасці мастачка, каліграф, акварэліст, drawing teacher
Дата нараджэння 20 снежня 1853(1853-12-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1935(1935-09-21)[3][4] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Franz Beck[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Officier de l'Instruction publique officier d'académie
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Бек (20 снежня 1853 — 21 верасня 1935) — шведская мастачка і каліграф.

Біяграфія

Юлія Бек — дачка бухгалтара Франца Бека, нарадзілася ў Стакгольме, Швецыя. Вучылася ў Каралеўскай шведскай Акадэміі прыгожых мастацтваў (1872—1878), затым — у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1883—1884), дзе яе педагогамі былі французскія мастакі Леон Бана і Жан-Леон Жэром. Затым пасялілася ў Францыі, дзе правяла большую частку жыцця. Некаторы час арандавала студыю ў Парыжы з мастачкамі Харыет Бакер, Хільдэгард Торэль і Ганнай Мунтэ-Норстэт, жыла таксама ў калоніі мастакоў у Грэ-сюр-Луэн.

Як прафесійны мастак Юлія Бек, па фінансавых прычынах, спецыялізавалася на партрэтах і была адной з нямногіх шведскіх жанчын-мастакоў свайго пакалення фінансава незалежнай. Аднак, яе ўлюбёным жанрам быў пейзаж. Юлія Бек атрымала вядомасць сваімі краявідамі ў стылі імпрэсіяністаў, напісанымі ў прыцішанай палітры.

У 1934 годзе была ўзнагароджана французскім ордэнам Ганаровага легіёна.

Памерла ў 1935 годзе ў Вакрэсоне, Францыя.

Работы Юліі Бек знаходзяцца ў калекцыях музеяў, уключаючы Шведскі Нацыянальны музей. Рэтраспектыва работ мастачкі прайшла ў 2012—2013 гадах у музеі Зорна ў горадзе Муры, Швецыя і ў мастацкім музеі Свен-Гары ў Стакгольме.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya