Юнацкі спеўнік
«Юна́цкі спе́ўнік» (арыгінал: юнацкі сьпеўнік) — зборнік песень Беларускага саюзу моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 года ў Мінску. Гісторыя стварэнняНа просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазітарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала і паэтаў, і кампазітараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». Гімнам СБМ лічылася песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перадусім». Змест![]() Спеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнай песні ёсць малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песень з нотамі да іх. Частка песень былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песнямі, напісанымі ўжо падчас вайны. Спіс песень
Аўтары песеньТэксты
Музыка
МалюнкіНа жаль, не вядома, хто маляваў да кнігі. Цікавыя факты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia