Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (вучоны)
Юрый Аляксандравіч Сабале́ўскі[2] (29 верасня 1923, Мінск — 24 кастрычніка 2002) — беларускі вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1970). Заслужаны будаўнік БССР (1980). БіяграфіяНарадзіўся 29 верасня 1923 года ў Мінску. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу. У верасні 1941 года сям’я Сабалеўскіх пераехала ў Глыбокае[3]. З пачатку 1942 года Юрый Сабалеўскі быў адным з удзельнікаў падпольнай групы, якая дзейнічала ў Глыбокім[3]. Быў намеснікам камандзіра, камандзірам Глыбоцкай падпольнай маладзёжнай арганізацыі. Пасля вызвалення Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пачатку 1945 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У якасці наводчыка батальённага мінамёта прымаў удзел у баях складзе 1-га Украінскага фронту, удзельнічаў у вызваленні Прагі і штурме Берліна. Пасля дэмабілізацыі ў верасні 1945 года паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1950 годзе. Застаўся працаваць на кафедры «Будаўнічыя канструкцыі». У 1953 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую на тэму «Аб гарызантальных зрушэннях гідратэхнічных збудаванняў»[3]. Удзельнічаў у стварэнні новай кафедры «Асновы, падмуркі і інжынерная геалогія», якую ўзначаліў у 1953 годзе. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванне ўстойлівасці меліярацыйных каналаў». Памёр 24 кастрычніка 2002 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па механізацыі грунтоў, будаўніцтве падмуркаў, узвядзенні падземных збудаванняў, праблемах устойлівасці фільтруючых адхонаў, апоўзняў і воданасычаных асноў. Прапанаваў метады вызначэння канчатковых гарызантальных зрушэнняў падмуркаў гідратэхнічных збудаванняў, праектавання бураін’екцыйных анкераў і паляў. У 1980—1990 гадах быў з’яўляўся навуковым кіраўніком праекта першай лініі Мінскага метрапалітэна. Сярод апублікаваных прац:
Сям’я
Узнагароды и званні
Памяць
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia