Юрый Анатольевіч Грамакоўскі
Юрый Анатольевіч Грамакоўскі (нар. 6 мая 1969, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012). БіяграфіяНарадзіўся 6 мая 1969 года ў Баранавічах[2]. У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый», у 1999 годзе — Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу па спецыяльнасці «менеджмент», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3]. 20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах на Баранавіцкім камбінаце жалезабетонных канструкцый. З 2000 года і да моманту прызначэння на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта працаваў дырэктарам гэтага прадпрыемства[3]. 22 кастрычніка 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта[4]. З’яўляўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання (15 выбарчая акруга)[5]. Узнагароды
Сям’яЖанаты, двое дзяцей — сын, 1998 года нараджэння, і дачка, 2001 года нараджэння[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia