Юрый Барысавіч Мартаў
Юрый Барысавіч Ма́ртаў[2] (31 жніўня 1944, Рослаўль, Смаленская вобласць, РСФСР — 11 мая 2007) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1987), прафесар (1988). БіяграфіяСын беларускага хірурга Ганны Фларыянаўны Катовіч і начальніка Віцебскага гарадскога аддзялення Дзяржбанка Барыса Канстанцінавіча Мартава. Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1967 годзе, працаваў у ім, у 1989—2000 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі. У 2002—2007 гадах намеснік галоўнага ўрача Віцебскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: праблемы органазберагальных аперацый на страўніку пры язвавай хваробе, аперацый на грудным аддзеле стрававода пры яго апёках і пухлінах; кардыёхірургічныя ўмяшанні пры парушэннях рытму сэрца. Навуковыя працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей. У шлюбеУ шлюбе з Таццянай Уладзіміраўнай Емяльянавай, урачом-інфекцыяністам, меў сына Уладзіміра, урача, і дачку Ірыну (у замужжы Падалінская), фізіятэрапеўта. Унук — Юрый Сяргеевіч Падалінскі — таксама ўрач. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia