Юрый Браніслававіч Марэцкі
Юрый Браніслававіч Марэцкі (нар. 13 мая 1972, г. Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 13 мая 1972 года ў г. Стоўбцы Мінскай вобласці[1]. Скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынерна-будаўнічае вучылішча; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1]. Праходзіў службу на розных пасадах у 30-й асобнай чыгуначнай брыгадзе; начальнікам аддзялення прызыву на ваенную службу ў Смалявіцкім РВК; ваенным камісарам Лагойскага РВК; ваенным камісарам Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жодзінскай акругі № 64. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалём Федэральнай службы чыгуначных войск Расійскай Федэрацыі «За доблесць» І ступені, медалём «За бездакорную службу» ІІІ, ІІ ступені, 13 юбілейнымі медалямі[1]. Сям’яЖанаты, мае дваіх дзяцей[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia