Юрый Георгіевіч Амбразевіч
Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. 25 лютага 1975, Мінск) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску. У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС. У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі. З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова. 10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2]. 27 сакавіка 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле.[3] 22 мая 2025 года атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г. Рым, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве.[4] Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі. Сям’яЖанаты, мае двух дзяцей. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia