Ларыса Леанідаўна Бельская
Ларыса Леанідаўна Бельская (нар. 1963, г. Мінск) — беларуская дыпламатка. БіяграфіяНарадзілася ў 1963 годзе ў Мінску. У 1987 годзе скончыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Пасля некалькіх гадоў выкладчыцкай і даследчай дзейнасці, у 1994 годзе паступіла на працу ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1]. У 1999—2002 гадах займала пасаду кіраўніка сакратарыята МЗС. У 2004—2008 гадах працавала першым сакратаром Пасольства Беларусі ў ЗША. У 2012—2016 гадах — саветніца Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. У 2016 годзе стала намесніцай кіраўніка дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця. У 2017—2019 гадах узначальвала галоўнае ўпраўленне шматбаковай дыпламатыі. У 2019—2020 гадах працавала саветніцай-пасланніцай Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. У 2021—2022 гадах — кіраўніца аддзела знешнепалітычнага аналізу галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС[1]. Л. Л. Бельская займалася шырокім колам пытанняў шматбаковай дыпламатыі, уключаючы тэматыкі ўстойлівага развіцця, гуманітарнага супрацоўніцтва, гендарнай роўнасці, правоў дзяцей, сямейнай палітыкі, правоў чалавека і барацьбы з гандлем людзьмі[1]. Яна была намесніцай старшыні на 51-й і 52-й сесіях Камісіі ААН па сацыяльным развіцці. Прадстаўляла Беларусь на шматлікіх міжнародных форумах і брала ўдзел у арганізацыі нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў у партнёрстве з агенцтвамі ААН — ПРААН, ЮНІСЕФ, МАМ і іншымі[1]. У лютым 2022 года была прызначаная пастаяннай прадстаўніцай Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia