Сяргей Фёдаравіч Алейнік
Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску. У 1986 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах. На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі ў Вене (1992—1993) па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Гаазе. У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. У 1999‒2002 гадах – выконваючы абавязкі начальніка, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. 10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве. 9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1]. 8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2]. 20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3]. 20 ліпеня 2020 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з захаваннем функцый Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне. 10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4] па 13 снежня 2022 года. 13 снежня 2022 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5]. 27 чэрвеня 2024 года вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)[6]. 27 сакавіка 2025 года быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве[7]. Жанаты, мае двух сыноў. Хобі: більярд. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia