Юрый Кепель
Юрый Кепель або Юры Кэпэль (польск.: Jerzy Kepel; 1910, Бутрыманцы[1], Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі спартсмен-вясляр. БіяграфіяНарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус[2]. Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў[2]. Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду першага нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі[3]. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»[2]. Адзін з самых вядомых акадэмічных весляроў Польшчы 1930-х гадоў, пераможац шматлікіх міжнародных спаборніцтваў. Мусіў выступаць на Алімпіядзе 1940 года ў Хельсінкі[4]. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі органамі бяспекі[3], абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны да 10 гадоў лагераў. Адбываў тэрмін на нікелевых рудніках каля Нарыльска. Паводле Леаніда Маракова, у чэрвені 1940 года Юрый Кепель мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у званні лейтэнанта ў 149-м гвардзейскім стралковым палку 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі[1], загінуў у 1944 годзе[3]. Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартыўным саюзе быў Кепель, успамінаў[5]:
Сям’яМеў сына Ежы , польскага эканаміста і банкіра. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia