Юрый Леанідавіч Казакоў
Юрый Леанідавіч Казакоў (нар. 27 ліпеня 1950, г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях канфесійнай гісторыі Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1982)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 27 ліпеня 1950 года ў г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці[1]. Скончыў у 1972 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1975 годзе — аспірантуру БДУ[1]. З 1975 года працуе на гістарычным факультэце БДУ: выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі; загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; намеснік дэкана гістарычнага факультэта; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў[1]. УзнагародыВыдатнік адукацыі (2000)[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: рэлігійныя працэсы і іх уплыў на стан беларускага грамадства ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў, грамадская думка і культура XVI—XVIII стагоддзяў, шляхта Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, гісторыя Беларусі другой паловы XX стагоддзя[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia