Юрый Леанідавіч Максімаў
Юрый Леанідавіч Максі́маў[2] (руск.: Юрий Леонидович Максимов; 2 жніўня 1925, Ульянаўск, РСФСР — 2007) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ульянаўск. У 1943 годзе скончыў сярэднюю школу і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[3]. Быў накіраваны ў 26-ы асобны вучэбны танкавы полк ва Ульянаўску, дзе атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля танка Т-34[3]. Прымаў удзел у баях на 1-м Беларускім фронце. Скончыў Ульянаўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1950 годзе[3]. На працягу 3-х гадоў працаваў заатэхнікам у птушкагадоўчым саўгасе-тэхнікуме. З 1953 па 1956 год навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі і ў 1956 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук[3]. Быў накіраваны на працу ў Беларускі НДІ жывёлагадоўлі ў горадзе Жодзіна. Займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, з 1958 па 1960 год — загадчыка лабараторыі[3]. У 1960 годзе для Ю. л. Максімаў быў накіраваны на Далёкі Усход Расіі для навуковага кіраўніцтва і арганізацыі ўкаранення штучнага апладнення жывёл і працаваў Далёкаўсходнім навукова-даследчым інстытуце сельскай гаспадаркі спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, а затым загадчыкам аддзела жывёлагадоўлі[3]. З 1973 года Ю. Л. Максімаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1981—1984 гадах прарэктар, да 1995 года — загадчык кафедры). Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў навуковае абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэсціравання спалучальнасці вытворнікаў. Аўтар 185 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 5 навучальных дапаможнікаў і 4 манаграфіі. Аўтар вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі СССР, пасведчаннямі камітэта ВДНГ СССР. Асноўныя публікацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia