Юрый Сяргеевіч Каламыц
Юрый Каламыц (нар. 30 красавіка 1979, Ніжні Тагіл) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна. Клубная кар’ераГуляў у Расіі, галоўным чынам у ніжэйшых дывізіёнах. У 2005 годзе ўпершыню трапіў у Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда», потым гуляў у Казахстане. У 2010 годзе гуляў за «Віцебск». У 2011 годзе далучыўся да салігорскага «Шахцёра», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Таксама выконваў штрафныя і вуглавыя ўдары «Шахцёра». У сезоне 2012 быў прызнаны адным з найлепшых легіянераў чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, на пазіцыі левага абаронцы часцей выкарыстоўваўся Мікалай Кашэўскі. Тым не менш, Каламыц стаў найлепшым асістэнтам каманды ў сезоне (6 галявых перадач). У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр». Спрабаваў працаўладкавацца ў нальчыкскім «Спартаку»[2], але ў выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але ў верасні 2014 года саступіў гэта месца Аляксею Панкаўцу. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Пасля развітання з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін»[5]. У хуткім часе дамовіўся аб падпісанні кантракта, але выступаць за клуб пачаў толькі ў сезоне 2015/16. У ліпені 2016 года перайшоў у «Прамень-Энергію». У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Сахалін». Трэнерская кар’ераУ пачатку 2022 года завяршыў гульнявую кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia