Юрый Уладзіміравіч Васілевіч
Юрый Уладзіміравіч Васілевіч (нар. 4 мая 1950, в. Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічнай акустыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1997). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972; аспірантура, 1976). Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976—1993, лабараторыя вібраакустыкі, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1993, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар; з 1998 — кафедра «Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю», загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў рашэння задач механікі дэфармуемага цвёрдага цела, тэхнічных рашэнняў па шума- і вібразасцярозе будынкаў, машын, тэхнічных аб’ектаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia