Юры Сянькоўскі
Юры Сянькоўскі (6 мая 1926 — 13 лютага 1995) — грамадскі дзеяч, журналіст, кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода». БіяграфіяНарадзіўся 6 мая 1926 года ў вёсцы Залессе Смаргонскай гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне «Дальвіц». Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, у 1949 г. быў прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. Быў сябрам рэдкалегіі часопіса «Напагатове». У 1950—1956 гг. вучыўся ў Лювенскім універсітэце на эканамічным факультэце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртавання, удзельнік Беларускага хору Міколы Равенскага. Па сканчэнні ўніверсітэта пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне / Свабода», а ў 1983—1991 гг., быў дырэктарам гэтай рэдакцыі. Памёр 13 лютага 1995 года ў Мюнхене, Германія. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia