Яблычная кіслата
Я́блычная кіслата, гідраксібурштынавая кіслата, 2-гідраксібутанавая кіслата — двухасноўная аксікарбонавая кіслата, HOOCCH(OH)CH2COOH. Упершыню вылучана з няспелых яблыкаў шведскім хімікам К. Шэеле ў 1785 годзе[1]. Яблычная кіслата існуе ў выглядзе двух стэрэаізамераў (D- і L-яблычная кіслоты) і рэцэмата (D, L-яблычная кіслата)[2]. Яблычная кіслоты — бясколерныя крышталі. Тэмпература плаўлення 100 °С рэцэмата[2] і 130,8 °C стэрэаізамераў[2]. У прыродзеУ прыродзе распаўсюджана L-яблычная кіслата[2]. У свабодным стане ўтрымліваецца ў пладах раслін (напрыклад, кіслыя яблыкі, вішня, агрэст, рабіна, барбарыс звычайны і інш.). Таксама яблычная кіслата сустракаецца ў вегетатыўных органах таўсцянкавых і іншых сукулентаў[1]. У выглядзе солей кальцыю утрымліваецца ў тытуню і ў невялікай колькасці ў віне[2]. АтрыманнеD,L-яблычную кіслату атрымліваюць аднаўленнем з вінаграднай кіслаты, гідролізам D,L-бромбурштынавай кіслаты, аднаўленнем з эфіраў з наступным гідролізам і інш. ВыкарыстаннеL-яблычную кіслату выкарыстоўваюць ў вытворчасці віна, фруктовых напояў, кандытарскіх вырабаў у якасці смакавай дабаўкі і рэгулятара кіслотнасці (pH). Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе некаторых лекавых сродкаў (прэпараты ад хрыпаты, слабільныя сродкі). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia