Ягадная (Баранавіцкі раён)
Я́гадная[1] (трансліт.: Jahadnaja, руск.: Ягодная) (да 1964 года Бло́шна) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. ГісторыяУ 1798 годзе ў пісьмовых крыніцах упамінаецца як в. Блошна. На пачатку XX ст. ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. 30 ліпеня 1964 года вёска Блошна атрымала назву Ягадная[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia