Ягор Васілевіч Васілеўскі
Ягор Васілевіч Васілеўскі (1 студзеня 1922, в. Гарбачова, Віцебскі павет, Віцебская губерня — 1 мая 1991, Віцебск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, пасля чаго па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенна-авіяцыйную школу, якую скончыў у 1940 годзе. У 1940—1942 гадах Васілеўскі быў лётчыкам-інструктарам Сталінградскай ваенна-авіяцыйнай школы. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у вызваленні Харкава і Белгарада, Украінскай ССР, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацыях, вызваленні Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі. Да лістапада 1944 года гвардыі капітан Ягор Васілеўскі камандаваў эскадрылляй 151-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 13-й Гвардзейскай знішчальнай авіядывізіі 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту[2][1]. Да лістапада 1944 года Васілеўскі здзейсніў 217 баявых вылетаў, прыняў удзел у 54 паветраных баях, у якіх збіў 17 самалётаў асабіста і 2 — у групе, і быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Усяго ж за гады вайны ён здзейсніў больш за 250 баявых вылетаў, прыняў удзел у 60 паветраных баях, у якіх збіў 24 самалёты асабіста і 3 — у групе. Усе свае вылеты ён здзейсніў на знішчальніках канструкцыі КБ Якаўлева: «Як-1», «Як-3» і «Як-9»[2]. Пасля заканчэння вайны Васілеўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1958 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1]. Пражываў і працаваў у Віцебску. Памёр 1 мая 1991 года[2]. УзнагародыУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Ягор Васілеўскі быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 5457[2]. Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia