Ягор Пятровіч Шчалканаў
Ягор Пятровіч Шчалканаў (нар. 11 чэрвеня 2001, Брэст) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы. БіяграфіяЗаймаецца плаваннем з 2012 года. Яго правая нага з нараджэння недаразвітая ніжэй за калена, таму ён носіць пратэз[1]. Трэніраваўся ў Брэсце, з 2016 года — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Г. А. Вішнякова. Выступае ў катэгорыях S9, SB9, SM9. У 2016 годзе на Сусветных юнацкіх гульнях IWAS у Празе заваяваў два залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 м брасам і срэбра на дыстанцыі 50 м вольным стылем[1]. На Чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне заняў 9 месца ў заплыве на 100 м батэрфляем. Выступаў на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50 і 100 м — вольны стыль, 100 м — батэрфляй і 200 м — комплекснае плаванне, дзе заняў 5, 12, 18 і 8 месцы адпаведна. У 2021 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Фуншале заваяваў два бронзавыя медалі ў плаванні батэрфляем і на спіне на дыстанцыі 100 м, заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і пятыя месцы на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем. Удзельнік XVI летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, дзе ў фінальным заплыве на 100-метроўцы на спіне заваяваў срэбны медаль, а таксама заняў 4 месца ў комплексным плаванні на дыстанцыі 200 м, 7 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 8 месца на 50 м вольным стылем[2]. Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту на кафедры спартыўнага менеджмента. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022)[3]. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2024)[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia