Язвінская аперацыя
Язвінская аперацыя — аперацыя партызанскага атрада «Мсцівец» Сіроцінскай партызанскай брыгады (пазней атрад імя Фрунзе партызанскай брыгады імя У. І. Леніна) па разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона на чыгуначнай станцыі Язвіна Сіроцінскага раёна на лініі Полацк — Віцебск 29 ліпеня 1942 года. ПерадумовыПартызанская разведка ўстанавіла, што гарнізон аховы на станцыі Язвіна налічваў каля 70 чалавек, з заходняга лясістага боку пастаўлены сакрэты і патрулі. За 1 км ад станцыі ў будынку школы размяшчаўся гарнізон з 25 паліцэйскіх. Камандаванне атрада (камандзір М. А. Сакмаркін, камісар А. Р. Сямёнаў, начальнік штаба А. К. Ізафатаў) вырашыла нанесці ўдар па станцыі з усходняга адкрытага боку, адкуль праціўнік не чакаў нападу. Кіраваў аперацыяй камандзір атрада Сакмаркін. Бой29 ліпеня пртызаны 3-га і 4-га ўзводаў атрада пад прыкрыццём воінскага эшалона, што праходзіў, наблізіліся да чыгуначнага насыпу супраць вакзала станцыі Язвіна. Калі эшалон адышоў, адкрылі агонь па будынку станцыі, закідалі гранатамі інтэрнат аховы і штурмам захапілі вакзал. Байцы 1-га ўзвода абстралялі адыходзячы ад станцыі эшалон, які неўзабаве падарваўся на партызанскай міне. У выніку ўзрыву быў разбіты цягнік і 8 вагонаў, знішчана шмат гітлераўцаў. Паліцэйскія, якія знаходзіліся непадалёку ад станцыі, спрабавалі аказаць дапамогу ахове, але былі адбіты партызанскай засадай. На дапамогу Язвінскаму гарнізону з боку станцыі Сіроціна было паслана падмацаванне на бронедрызіне, якая не змагла падысці да станцыі, таму што былі ўзарваны пуці. Партызаны разбурылі ўсю станцыйную гаспадарку, разбілі апаратуру, знішчылі каля 100 м чыгуначнага пуці, пашкодзілі 300 м тэлефоннай сувязі, забілі больш за 50 гітлераўцаў, захапілі 32 вінтоўкі. У выніку аперацыі рух паяздоў на гэтай дарозе быў спынены на 2 сутак. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia