Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (М. А. Сакмаркін)
Партызанская брыгада імя У. І. Леніна — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрадаў «Мсцівец» (потым імя Фрунзэ, імя Варашылава), «Сталінец» (потым імя Чапаева) і роты атрада «Грозны» партызанскай брыгады імя С. М. Кароткіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сіроцінскага, Расонскага, Ушацкага, Гарадоцкага, Бешанковіцкага, Шаркаўшчынскага і Дзісенскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (571 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны брыгады ўчынялі дыверсіі на шашэйных і грунтавых дарогах. У аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі і папсавалі больш за 1,8 тыс. рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Даўгаполле і Маскаляняты (люты 1943) Гарадоцкага, Мішневічы (сакавік 1943), Дворышча (чэрвень 1943) Сіроцінскага, Кардон (чэрвень 1943), Лявонава (ліпень 1943) Ушацкага раёнаў, вялі абарончыя баі каля вёсак Заскаркі (чэрвень 1943) Ветрынскага, Чэрчыцы, Адэліна (ліпень 1943), Дворнікі, Шавурына (лістапад 1943) Ушацкага раёнаў. У час Лепельскай аперацыі брыгада прыкрывала з усходу і паўднёвага ўсходу ўдарную лепельскую групоўку партызан ад нямецкіх гарнізонаў. У 1944 годзе вялі абарончыя баі каля вёсак Адэліна, Загаваліна, Бальбінава, Ляхава, Кавалеўшчына Ушацкага раёна. У красавіку — маі 1944 года ў баях супраць карнікаў партызаны ўтрымлівалі лінію абароны на рубяжы вёсак Залужэнне, Ляхава, Краснае, Муравец, Павулле і іншых Ушацкага раёна, прарвалі нямецкую блакаду на мяжы вёсак Новае Сяло, Селішча, чыгункі Полацк — Маладзечна на ўчастку станцый Кульгаі — Загацце і шашы Лепель — Беразіно. У маі — чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі ў Дзісенскім раёне, прарвалі абарону праціўніка на ўчастку вёсак Красоўшчына — Стары Пагост. Перад наступленнем Чырвонай Арміі ўтрымлівалі лінію абароны на рубяжы вёсак Шаркаўшчына — Гарбуны — Пятровічы — Чаславава — Пялікі і на ўчастку вёсак Касцяні — Кураполле — Дзеткава Пастаўскага раёна. Памяць
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia