Якаў Генрыхавіч Далецкі
Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі (сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; 1888, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1937, СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбел ССР, кіраўнік ТАСС. БіяграфіяНарадзіўся ў 1888 годзе ва ўсходняй Польшчы. Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы. З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ. З 1916 года на партыйнай рабоце. У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта. У 1917 годзе — член УЦВК. З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР. З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА. У 1925—1937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС). Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштаваць[1]. Сям’я
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia