Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў
Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў (эрз.: руск.: Яков Яковлевич Кулдуркаев; 22 кастрычніка 1894 — 28 ліпеня 1966) — савецкі эрзянскі паэт і пісьменнік. Аўтар паэмы «Эрьмезь». БіяграфіяЯкаў Кулдуркаеў нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 года ў сяле Лабаскі (цяпер Ацяшаўскі раён Рэспублікі Мардовія) у сялянскай сям'і. У 1903—1906 гадах хадзіў у сельскую пачатковую школу. У 1912 годзе скончыў Саранскае рэальнае вучылішча. Адправіўся ў Сібір, дзе працаваў табельшчыкам на Амурскай чыгунцы. У 1915 годзе быў прызваны ў армію, ваяваў у час Першай сусветнай вайне, быў кантужаны. Пазней удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у радах Чырвонай арміі[1]. Пасля вяртання з фронту скончыў курсы рахункаводаў у Маскве, працаваў рахункаводам, бухгалтарам, рэвізорам[2]. У 1938 годзе быў рэпрэсаваны як «вораг народа». Адбываў зняволенне ў лагерах Комі АССР, Наўгародскай і Джамбульскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1958 годзе[1]. Якаў Кулдуркаеў памёр 28 ліпеня 1966 года, пахаваны на радзіме, у сяле Лабаскі[1]. ТворчасцьПаводле слоў Кулдуркаева, першыя яго літаратурныя творы датуюцца 1910 годам. На станаўленне яго творчасці аказаў уплыў мардоўскі народны фальклор, а таксама знаёмства з пісьменнікамі Ф. М. Часнаковым, П. С. Глухавым і А. М. Мора. У 1928 годзе Кулдуркаеў апублікаваў першыя главы сваёй паэмы «Эрьмезь» у газеце «Якстере теште», а ў 1935 годзе выйшла поўнае выданне паэмы. У паэме апісваецца мінулае мардоўскага народа XIII стагоддзя. Пасля вяртання са зняволення Кулдуркаеў узяўся за дапрацоўку свайго твора, але не паспеў выдаць канчатковы варыянт. Ён быў апублікаваны толькі ў 1980-х гадах. Шэраг твораў Кулдуркаеў напісаў для дзяцей: паэма «Сенксь» («Чапля»), апавяданне «Андямо» і іншыя[1]. Паэт А. М. Мора так выказаўся пра творчасць Кулдуркаева[1]:
ПамяцьНа радзіме паэта ў сяле Лабаскі ў гонар Кулдуркаева названа вуліца[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia