Ялегі Пранціш Вуль
Ялегі Пранціш Вуль, сапраўднае імя Элігій-Францішак Карафа-Корбут (9 (21) красавіка 1835, Віцебск — 8 снежня 1894, Варшава) — беларускі паэт[1]. Удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, за ўдзел у якім быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток. Аўтар верша «К дудару Арцёму ад надзвінскага мужыка» — аднаго з найлепшых узораў раннебеларускай грамадзянскай лірыкі. Разглядаецца асобнымі даследчыкамі як магчымы аўтар альбо суаўтар паэмы «Тарас на Парнасе»[2][3]. БіяграфіяНарадзіўся ў Віцебску 21 красавіка 1835 года, быў старэйшым сынам у сям'і беднага віцебскага чыноўніка Маўрыкія Фаміча Карафа-Корбута. З 1846 года вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Верагодна з-за слабага здароўя і неўладкаванага матэрыяльнага становішча сям'і будучы паэт не здолеў скончыць сёмы выпускны клас гімназіі. Пасля зыходу з гімназіі Ялегі Пранціш Вуль уладкаваўся пісарам у Віцебскую Палату дзяржаўных маёмасцей , дзе займаўся акцызнымі пытаннямі, зборам і ўлікам падаткаў ад продажу гарэлкі і працаваў там у 1856-1862 гадах[1]. Гэты этап жыцця паэта засведчаны дакументальна:
Верагодна, недзе ў 1856 годзе Вуль пазнаёміўся з беларускім пісьменнікам Арцёмам Вярыгам-Дарэўскім, у чыім «Альбоме» 23 красавіка 1859 года з'явіўся 28-ы запіс, зроблены Ялегіям Пранцішам Вулем, які складаўся з беларускага верша «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» і польскага «Няновая думка». У тым жа 1859 годзе яшчэ два польскія вершы Вуля — «Канец дарогі» і «Размова з сяброўкай» — з'явіліся ў варшаўскім часопісе «Ruch Muzyczny».[5] Уся сям'я ўдзельнічала ў паўстанні 1863—1864 гадоў, Ялегі і яго брат Вільгельм былі сасланыя ў Сібір на пасяленне[1], а бацька асуджаны да 8 гадоў катаргі. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток[1]. Працаваў карэктарам у «Газеце польскай». Памёр пасля цяжкай хваробы 8 снежня 1894. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.[5] Творчасць
Ужо падчас вучобы Ялегі Пранціш вылучаўся сваімі літаратурнымі здольнасцямі. У ранні перыяд творчасці індывідуальная манера будучага пісьменніка фарміравалася пад вызначальным уплывам А. Вярыгі-Дарэўскага і Г. Марцінкевіча, беларускай народнай культуры і традыцыямі расійскай прафесійнай паэзіі. Дасылаў агляды культурнага жыцця Віцебска ў варшаўскую «Gazetę codzienną». Аднымі з вучнёўскіх прац, якія былі дакументавана засведчаныя як кіраўніцтвам гімназіі, так і апекуном Пецярбургскай навучальнай акругі былі «Воспоминания детства и юности» (верасень 1851), «Витебск» (верасень 1852), «Крестины ў белорусских крестьян» (май 1853), «О Державине вообще и об оде „Бог“ в особенности» (студзень 1854). Адзіны вядомы беларускамоўны верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» адметны дасканаласцю формы, натуральнасцю і чысцінёй мовы, а таксама сведчыць пра дэмакратычныя погляды аўтара[1]. Пісаў таксама на польскай мове[1]. Першапублікацыя верша «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» адбылася ў «Нашай Ніве» 9 лістапада 1912 года. Затым яго тэкст быў уключаны ў «Хрэстаматыю беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia