Ямнае (Столінскі раён)
Я́мнае[1] (трансліт.: Jamnaje, руск.: Ямное) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стружскага сельсавета. Праз вёску праходзіць мяcцовая аўтамабільная дарога Н580 Столін — Струга — Альманы. ГісторыяВядома з пачатку 1920-х гадоў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы, у Столінскай гміне Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства. Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска складалася з 19 двароў. У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 18 двароў. У 1944 годзе нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі 2 яе жыхароў. Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 84 двары. Працаваў магазін. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia