Плошча паверхні возера складае 0,92 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя 2,3 м. Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,92[1] км. Аб’ём вады 2,15 млн. м³. Плошча вадазбору 13,4 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным ўсходзе да 12 м, стромкія), параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м, зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у возера Усвеча(руск.) (бел..
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)