Янез Дрноўшак
Янез Дрноўшак (славенск.: Janez Drnovšek; 17 мая 1950, Цэле — 23 лютага 2008, Заплана) — югаслаўскі і славенскі палітык. Другі прэзідэнт Славеніі (2002—2007, доўгі час прэм’ер-міністр Славеніі (1992—2000, 2000—2002). Старшыня Прэзідыума Югаславіі ў 1989—1990 гадах. БіяграфіяВывучаў эканоміку, скончыў ВНУ ў 1973 годзе, затым спецыялізаваўся ў «Інстытуце сусветнай эканомікі» ў Осла. Атрымаў ступень магістра ў 1981 годзе, абараніў дысертацыю «Міжнародны валютны фонд і Югаславія» ў 1986 годзе ў Вашынгтоне. Між тым, працаваў у Славеніі спачатку ў будаўнічай кампаніі, пазней — у банкаўскім фiлiяле. Адзін год прапрацаваў у Пасольстве Югаславіі ў Егіпце (Каір). У 1989 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, стаў кіраўніком дзяржавы Югаславія, нечакана апярэдзіўшы на выбарах фаварыта ўрада Марка Булца. Да самага краху камуністычнага рэжыму ў Югаславіі заставаўся членам камуністычнай партыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia