Яноўскі сельсавет (Асіповіцкі раён)
Яно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Яноўка. Утвораны 24 верасня 1926 года як Яноўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР з часткі скасаванага Велікакаменіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. 3 верасня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменічы, сельсавет перайменаваны ў Каменіцкі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia