Аграгарадок
Каменічы
Каменічы на карце Беларусі ±
|
Ка́менічы[1] (трансліт.: Kamieničy, руск.: Каменичи) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Асіповічы, за 140 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка[2]. Праз Каменічы працякае рака Каменка (прыток Бярэзіны).
Гісторыя
Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛ[3].
У 1924—1926 гадах цэнтр Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. 6 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі «Франц» нямецкія фарміраванні выбілі з вёскі ахоўную групу Караля 1-й 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады[4]. З 16 ліпеня 1954 года па 13 лютага 2002 года цэнтр Каменіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва
- 1997 год — 625 жыхароў, 252 двары[2].
Памятныя мясціны
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178
- ↑ Ливенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 317—318.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|