Яноўскі сельсавет (Веткаўскі раён)
Яно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Янова. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Будзішча-Стаўбунскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Стаўбунскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[1]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Неглюбскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Яноўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 27 снежня 2022 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стаўбунскага сельсавета[4]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Янова, вёска Стаўбунскае Будзішча, пасёлкі Жалуддзе, Лазараў і Расуха. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 450 чалавек[5], з іх 87,1 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 282 чалавекі[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia