Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасня 1747, Сар’я — 13 кастрычніка 1810, Шаркаўшчына) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсціслаўскі (з 1767). Біяграфія![]() Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзафа, Станіслава і Тамаша Ігнація. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на яго загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая[5]. Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку. ![]() Займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі. Апошні перыяд жыцця правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе яго і пахавалі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia