Яраполк Святаславіч
Яраполк Святаславіч (? — 978) — князь кіеўскі (970—972), вялікі князь кіеўскі (972—978). БіяграфіяСын Святаслава Ігаравіча. Упершыню згадваецца пад 968 годам, калі печанегі ў адсутнасць Святаслава аблажылі Кіеў, дзе знаходзілася княгіня Вольга з трыма ўнукамі — Яраполкам, Алегам і Уладзімірам. У 970 годзе Святаслаў дзеліць уладанні паміж сынамі — Яраполк становіцца атрымаў старэйшы сталец у Кіеве. Святаслаў Ігаравіч загінуў у 972 годзе, такім чынам Яраполк стаў старэйшым князем. У 975 годзе па намове ваяводы Свенельда князь Яраполк захапіў Драўлянскую зямлю, уладанне брата Алега, які пры гэтым загінуў у баі пад Оўручам. Другі брат — наўгародскі князь Уладзімір, дазнаўся пра гібель Алега і ўцёк з Ноўгарада да варагаў у Швецыю, а Яраполк пасадзіў у Ноўгарадзе сваіх намеснікаў. У 976 годзе Яраполк хадзіў супраць печанегаў і, перамогшы іх, усклаў даніну. У 977 годзе на службу да Яраполка прыйшоў печанежскі князь Ілдзея. У 977 годзе ў Кіеў прыбыло візантыйскае пасольства, пацвердзіўшы ранейшыя мірныя пагадненні Русі і Візантыі. У 978 годзе Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад і абвясціў вайну Яраполку. Абодва браты сваталіся да Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, які прыняў сватаўство Яраполка і адмовіў Уладзіміру. Войска Уладзіміра захапіла Полацк, Рагвалод з сям’ёй забілі, а Рагнеда прымушана стаць уладзіміравай жонкай. Уладзімір аблажыў Кіеў, Яраполк выбег адтуль і закрыўся ў Родні. Ваявода Яраполка Блуд здрадзіў яго, заманіў на перамовы з Уладзімірам, дзе Яраполка забілі. У 1044 годзе рэшткі Яраполка эксгумавалі, ахрысцілі і паклалі ў царкве Святой Багародзіцы ў Кіеве. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia