Ясенец (рака)
Я́сенец — рака ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны і ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Славечна (басейн ракі Прыпяць). Даўжыня ракі 63 км. Плошча вадазбору 390 км² (у межах Беларусі даўжыня 23 км, плошча вадазбору 115 км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Леўкавічы Оўруцкага раёна Жытомірскай вобласці (на паўночным усходзе Оўруцкага кража), цячэ ў межах заходняй часткі Мазырскага Палесся. Вусце каля аграгарадка Скароднае Ельскага раёна. Асноўны прыток — рака Звонка (справа) у Оўруцкім раёне. Пад балотамі і забалочанымі землямі 5 % тэрыторыі вадазбору, пад лесам 61 %. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,33 м³/с. Водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia