Ястрабок валасісты
Ястрабок валасісты[2], ці Ястрэц[3][4] (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від кветкавых травяністых раслін сямейства астравых. У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі. НазваЯстрабок валасісты, ястрэц, бялкі, валасень, валасняк[4][5]. Батанічнае апісанне![]() Ястрабок валасісты — травяністая расліна з бязлістым сцяблом і доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2—10) даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках (дыяметрам да 2,5 см) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы. Біялогія і экалогіяЦвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пясчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, ля дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы. Хімічны складПадземная частка, сцёблы каўчук, кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона. Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін. Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеалін. Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін. Выкарыстанне і ўласцівасціВыкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу. З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia