Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў
Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў[2] (руск.: Ефим Евстафьевич Семёнов; нар. 26 студзеня 1932) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1976), прафесар (1991). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Малая Лая (Прыгарадны раён, Свярдлоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыў Ніжнетагільскі педагагічны інстытут (сучасны Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт). У 1958—1964 гадах працаваў настаўнікам у пасёлку Старацель і ў Ніжнім Тагіле. У 1958—1980 гадах асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт у Ніжнетагільскім педагагічным інстытуце. У 1959—1962 гадах працаваў дырэктарам базавай школы № 8 ў Ніжнім Тагіле. У 1976 годзе скончыў аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». З 1980 года Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава (сучасны Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава), у 1980—1990 гадах на пасадзе дацэнта кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, з 1990 года — прафесара. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1991 годзе. Навуковая дзейнасцьНавуковая дзейнасць Я. Я. Сямёнава звязаная з пытаннямі методыкі і метадалогіі выкладання матэматыкі, дыялагічнага пазнання матэматыкі ў сярэдняй школе. Аўтар навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ. Кіраваў падрыхтоўкай кандыдата педагагічных навук, 12 магістраў і 18 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia