Яўгенія Іонаўна Гурарый
Яўгенія Іонаўна Гурарый (19 снежня 1903, Крамянчуг — 1977, Харкаў) — савецкі архітэктар. БіяграфіяНарадзілася ў Крамянчугу ў яўрэйскай сям’і[1]. Скончыла архітэктурны факультэт Харкаўскага мастацкага інстытута ў 1930 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Харкава, у Рубцоўску Алтайскага края, Навагрудку, Кемераве, з 1947 года — архітэктарам ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, з 1948 па 1975 гады — у Белпрампраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года. ТворчасцьАсноўныя працы: рэканструкцыя 2-павярховага будынка прафтэхшколы па вул. Р. Люксембург (1953—1954), генпланы жылога пасёлка для завода жалезабетонных вырабаў і квартала па вул. Быхаўскай для будтрэста № 3 (1951—1955), адміністрацыйны будынак Белпрампраекта на рагу вул. Леніна і Кірава (1956, у аўтарскім калектыве) у Мінску. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia