Яўген Іванавіч Хвалей
Яўген Іванавіч Хвалей (1 студзеня 1947, в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні. У 1985-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Паэтычная творчасцьПершыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»). У перыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і інш. Бібліяграфія
Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia